23 красавiка 2024, aўторак, 9:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пяць фактаў пра Алеся Чаркашына, які загінуў ва Украіне

45
Пяць фактаў пра Алеся Чаркашына, які загінуў ва Украіне
Алесь Чаркашын

33-гадовы беларус з добраахвотніцкага ўкраінскага корпусу «Правага сектара» памёр учора ад ран, атрыманых два з паловай тыдні таму.

Алесь Чаркашын меў пазыўны «Тарас», а ваяваў ва Украіне з пачатку зімы. «Наша нiва» сабрала ў адзін матэрыял інфармацыю пра загінулага.

Быў чальцом «Краю», «Зубра», БХД

Алесь Чаркашын даўно ўдзельнічаў у нацыянальным руху. Яшчэ ў канцы 1990-ых - пачатку 2000-х ён быў сябрам спартыўна-патрыятычнай арганізацыі «Край». Пасля з'яўляўся актывістам «Зубра». У 2009 годзе ён прыйшоў у «Беларускую хрысціянскую дэмакратыю», стаў каардынатарам аргкамітэта для стварэння партыі ў Берасці.

Прарок з акрываўленымі рукамі

«У 2011 годзе яны разам з Дзмітрыем Шурхаем ладзілі ў Берасці маўклівыя акцыі, іх затрымлівалі неаднаразова, - кажа сустаршыня хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец. -

Вернік

Нават на вайне ён заўсёды меў з сабой кішэнны «Новы Запавет» з надпісам «Беларусь, дзецям Божым у вечнасць». «Ён фактычна выконваў ролю каплана, павучаў нас у пытаннях рэлігіі», - кажа добраахвотнік «Док», паплечнік Алеся.

Чаркашын быў перакананы, што вернік павінен сумяшчаць веру і палітыку. Вось што ён казаў пра гэта ў інтэрв'ю:

«Для мяне Бог, стасункі з ім, стасункі з братамі і сёстрамі ў царкве значна важнейшыя. Але я жыву ў гэтай краіне, і мне не ўсё адно, што тут адбываецца. Я люблю сваю краіну, я люблю гэтых людзей. І, вядома ж, мне хочацца жыць у больш свабоднай краіне. Таму і як хрысціянін, і як грамадзянін я актыўны. Больш гэта, цэрквы павінны пускаць Бога ў дзяржаўны апарат, каб потым не казаць, што гэта брудная справа».

Ва Украіне ён вучыўся ў Таўрыйскім хрысціянскім інстытуце ў горадзе Херсон.

Граў на гітары

Нават на вайне Алесь Чаркашын не выпускаў магчымасць узяць у рукі гітару. Замест медыятара выкарыстаў патрон. У інтэрнэце захавалася надзвычай праніклівае выкананне «Тарасам» песні на вершы Ларысы Геніюш. Сёння гэтыя радкі ўспрымаюцца як прарочыя:

Між белых камлёў захісталася смерць.
Яна за аддзелам начамі качуе.
Мо заўтра зноў будуць сасонкі шумець
над намі, а мы ўжо жыцця не пачуем…

Ніхто ж не баіцца, ніхто не дрыжыць!
Йдзем волі насустрач шляхамі святымі.
Назначана жыць нам, так будзем жа жыць,
гатовы на мукі за шчасце Радзімы.

Хоць цені пагрозаў снуюцца ў бары, выходзім!
Мігаюць падковамі коні.
Я – з вамі! Ах, мілы, вазьмі – мы ж сябры,
сябры з-пад адное каханай Пагоні.

Гуляў у футбол

Ён прадстаўляў каманду БХД на штогадовым турніры імя Генадзя Карпенкі. З дапамогай Чаркашына хрысціянскія дэмакраты нават здабылі бронзавыя медалі турніру.

Разгарнуў бел-чырвона-белы сцяг у Пясках

У лютым гэтага года, пасля смерці некалькіх паплечнікаў, Алесь Чаркашын падняў у Пясках бел-чырвона-белы сцяг, як сімвал агульнай волі.

Пахаванне хутчэй за ўсё будзе ў аўторак

Вядома, што рэфрыжэратар з целам Алеся Чаркашына прывязуць на беларускую мяжу ў панядзелак. Пакуль незразумела, цела адразу аддадуць родным ці яшчэ павязуць у берасцейскі морг. Дакладна вядома, што ў панядзелак развітанне з Алесем Чаркашына плануецца ў царкве. Хутчэй за ўсё, пахаванне будзе ў аўторак.

Напісаць каментар 45

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках