25 красавiка 2024, Чацвер, 11:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гомельцы пратэстуюць супраць ушчыльнення

3
Гомельцы пратэстуюць супраць ушчыльнення

700 жыхароў гомельскага мікрараёна Стары Аэрадром падпісаліся пад зваротам да ўладаў не праводзіць ушчыльненне.

26 жніўня група жыхароў мікрараёна пабывала на прыёме ў намесніка старшыні Гомельскага гарвыканкама Паўла Паўлава, піша БелаПАН.

Жыхары мікрараёна на сустрэчы паказалі на шэраг хібаў, якія адмоўна паўплываюць на іх пражыванні.

Мікрараён Стары Аэрадром знаходзіцца ў межах прамысловай зоны, дзе адбываюцца значныя выкіды шкодных рэчываў у навакольнае асяроддзе ад фарбавальнай, ліцейнай, травільнай, гальванічнай, халадзільнай вытворчасцяў. Будаўніцтва новых шматпавярховікаў на вуліцы Цімафеенкі прычыніцца да высякання як мінімум 70 дарослых дрэў, што адмоўна адаб'ецца на экалогіі мікрараёна.

Заяўнікі звярнулі ўвагу, што цяпер у мікрараёне складаная сітуацыя з водазабеспячэннем, энергазабеспячэннем і адводам каналізацыйных вод. Уключэнне ў існыя сеткі яшчэ трох шматпавярховікаў пагоршыць сітуацыю. У Старым аэрадроме востра стаіць праблема з забеспячэннем месцамі ў дзіцячых садках і школах.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках