25 красавiка 2024, Чацвер, 10:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ХК «Дынама-Мінск» правёў прэзэнтацыю новага сэзону

29 жніўня ў Менску, у Высокім месце хакейны клуб «Дынама-Мінск» арганізаваў прэзэнтацыю сэзону-2015/16.

Заўзятараў, у якіх былі на руках квіткі на першы матч сэзону, чакалі конкурсы і падарункі, паведамляе БелаПАН.

Перад публікай выступілі артысты, якія ў мінулым сэзоне суправаджалі матчы «Дынама» на «Мінск-Арэне»: Макс Югаў, група падтрымкі Hot Crystals ды іншыя.

Прыйшоўшы, гледачы першымі ўбачылі новы іміджавы ролік каманды і свежыя візітоўкі гульцоў «бела-сініх».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках