28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мэркель і Аланд: Выбары на Данбасе перашкодзяць выкананню Менскіх пагадненняў

1
Мэркель і Аланд: Выбары на Данбасе перашкодзяць выкананню Менскіх пагадненняў

Так званыя выбары, якія хочуць правесці баевікі Данбаса, перашкодзяць выкананню Менскіх пагадненняў.

Лідары Нямеччыны і Францыі Ангела Мэркель і Франсуа Аланд мяркуюць, што так званыя выбары, якія хочуць правесці баевікі Данбаса, перашкодзяць выкананню менскіх пагадненняў. Пра гэта яны заявілі падчас тэлефоннай размовы з кіраўніком РФ Уладзімірам Пуціным, паведамляе ЛІГАБізнесІнформ са спасылкай на Reuters.

"Бакі пацвердзілі, што менскія пагадненні застаюцца асновай для паляпшэння сітуацыі на Данбасе", - абвяшчае паведамленне прэс-службы Мэркель. У ім гаворыцца таксама, што рэжым спынення агню павінен суправаджацца няспынным вывадам з рэгіёну цяжкага ўзбраення, у тым ліку і зброі ніжэйшай за 100-мм калібр.

Мэркель падкрэсліла ролю АБСЕ як асноўнага назіральніка ў рэгіёне і заявіла аб недапушчальнасці якіх-небудзь пагроз і агрэсіі на адрас прадстаўнікоў місіі.

У заяве Елісейскага палаца гаворыцца, што ўдзельнікі размовы пагадзіліся з патрэбай поўнага спынення агню з 1 верасня ў сувязі з пачаткам навучальнага года.

Мэркель і Аланд таксама заявілі, што трэба найбліжэйшым часам правесці саміт з украінскім калегам Пятром Парашэнкам і пры ўдзеле Пуціна, каб абмеркаваць выкананне Менска-2.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках