3 траўня 2024, Пятніца, 3:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амерыканскі кангрэсмен прапанаваў Лукашэнку вярнуць амбасадара ЗША ў Менск

7
Амерыканскі кангрэсмен прапанаваў Лукашэнку вярнуць амбасадара ЗША ў Менск

Чалец палаты прадстаўнікоў кангрэса ЗША Дана Рарабакер на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам прапанаваў павысіць узровень дыпламатычнага прадстаўніцтва.

Прапанова была агучаная 3 жніўня ў Менску, паведамляе дзяржаўнае інфармагенцтва БелТА.

«Мы хочам прасоўваць мір і супрацоўніцтва ў рамках рэгіёну і паміж дзяржавамі ўсяго свету, і я спадзяюся, што гэтыя мірныя намаганні пачнуцца менавіта сёння і атрымаюць сваё развіццё», - сказаў амерыканскі парламентарый.

На ягоную думку, першым крокам у гэтым кірунку можа быць падвышэнне ўзроўню дыпламатычнага прадстаўніцтва і вяртанне амбасадара ЗША ў Менск і пасла Беларусі - у Вашынгтон.

Рарабакер адзначыў, што гэта першы за доўгія гады візіт кангрэсменаў ЗША ў Беларусь. «І гэты перыяд зацягнуўся. Мы павінны былі абменьвацца візітамі часцей. Я спадзяюся, што гэты візіт проста першы з многіх, і ён адкрые новыя магчымасці для нашых узаемаадносін», - сказаў амерыканскі парламентарый.

«Я быў рады ўбачыць у Беларусі тое, што ўбачыў. І тая сітуацыя, якая мне адкрылася, аддае належнае вашым намаганням і намаганням вашай краіны, якія былі зробленыя для народа. І я спадзяюся, што ў вас ёсць яшчэ многія рэчы, якімі можна ганарыцца, і што ў нас сапраўды існуе мноства сфер для супрацоўніцтва», - заявіў Рарабакер.

Нагадаем, колькасць супрацоўнікаў амбасады ЗША ў Менску была скарочаная паводле патрабавання беларускага боку з 35 чалавек да пяці ў сакавіку 2008 года праз увядзенне ЗША санкцый у дачыненні да дзяржаўнага канцэрна «Белнафтахім» у сувязі з парушэннямі правоў чалавека. Неўзабаве пасля гэтага амбасадар Беларусі ў ЗША Міхаіл Хвастоў быў адкліканы з Вашынгтона для кансультацый, а Менск з патрабавання беларускага боку пакінула пасол Карэн Сцюарт. У 2014 годзе беларускі бок дазволіў павялічыць штат амбасады ЗША з пяці да шасці чалавек.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках