17 красавiка 2024, Серада, 2:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску праходзіць пасяджэнне трохбаковай кантактнай групы аб Данбасе

5
У Менску праходзіць пасяджэнне трохбаковай кантактнай групы аб Данбасе

Трохстаронняя кантактная група праводзіць кансультацыі з прадстаўнікамі асобных раёнаў Данецкай і Луганскай абласцей.

Пра гэта паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі ў сваім мікраблогу ў Twitter.

"Трохстаронняя кантактная група праводзіць кансультацыі з прадстаўнікамі асобных раёнаў Данецкай і Луганскай абласцей", - гаворыцца ў паведамленні.

Нагадаем, сёння, 3 жніўня, трохстаронняя кантактная група ў Менску павінна выпрацаваць дакумент аб дэмілітарызацыі Шырокіна. Начальнік прэс-службы Генеральнага штаба Узброеных сіл Украіны Уладзіслаў Селязнёў адзначыў, што прэзідэнт паставіў задачу - да 3 жніўня развязаць пытанне і падпісаць адпаведны дакумент. Затым цягам дзесяці дзён адводзіцца цяжкае ўзбраенне і танкі, каб забяспечыць бяспеку тых вайскоўцаў, якія ні на крок назад не адыходзяць.

Раней старшыня Данецкай вайскова-цывільнай абласной дзяржадміністрацыі Павел Жабрыўскі заявіў, што ў Генштабе распрацавалі механізм, які дазволіць засцерагчы Марыупаль ад нападу. Паводле ягоных слоў, з тэрыторыі вакол Шырокіна адводзяць толькі цяжкую тэхніку, адыходзіць са стратэгічных вышынь вайскоўцы не збіраюцца.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках