5 траўня 2024, Нядзеля, 23:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мытнікі канфіскавалі 4500 пілак для электралобзікаў «для асабістага карыстання»

6
Мытнікі канфіскавалі 4500 пілак для электралобзікаў «для асабістага карыстання»
ФОТА: Берасцейская мытня

Жыхар Берасцейскай вобласці вёз праз мяжу камерцыйную партыю тавару, якую не задэклараваў.

Мужчыну затрымалі 26 жніўня ў пункце пропуску «Пясчатка» на беларуска-польскай мяжы. Ягоны «Опель» заязджаў у краіну па зялёным калідоры, аднак вёз вялікую партыю тавару, якая падлягае дэклараванню. На выездзе з канала мужчыну спынілі мытнікі, піша kp.by.

Дагляд аўто выявіў 4500 пілак для электралобзіка і яшчэ 600 асадак для інструмента. Супрацоўнікі мытні прыйшлі да высновы, што такая колькасць тавару не можа ўважацца за «тавар для асабістага карыстання». Адпаведна партыю, якая ўвозіцца, трэба было задэклараваць, чаго ўладальнік не зрабіў. За гэта ён паплаціўся таварам - ён канфіскаваны да пастановы суда. Папярэдне партыя ацэненая ў 70 млн рублёў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках