5 траўня 2024, Нядзеля, 17:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Колькасць афіцыйных беспрацоўных у Менску вырасла ў чатыры разы

9
Колькасць афіцыйных беспрацоўных у Менску вырасла ў чатыры разы

Колькасць беспрацоўных, зарэгістраваных у сталічных органах па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне, на канец ліпеня 2015 года склала 6,6 тысяч чалавек.

Гэта ў 4,3 разы больш, чым на канец ліпеня 2014 года, і на 3,6% больш, чым на канец чэрвеня 2015 года. Такія звесткі апублікавала галоўная статыстычная ўправа Менска са спасылкай на камітэт працы, занятасцi i сацыяльнай абароны Менгарвыканкама, піша БелаПАН.

Узровень зарэгістраванага беспрацоўя на канец ліпені 2015 склаў 0,6% ад эканамічна актыўнага насельніцтва (на канец ліпеня 2014 года - 0,1%).

У эканоміцы Менска ў студзені-ліпені 2015 было занята 1 млн 80,5 тысяч чалавек, што на 0,9% менш, чым у студзені-ліпені 2014 года.

Арганізацыямі (без мікраарганізацый і малых арганізацый без ведамаснай падпарадкаванасці) у ліпені 2015 было прынята на працу 15,9 тысяч чалавек (2,4% сярэднемесячнай колькасці), у тым ліку на дадаткова ўведзеныя працоўныя месцы - 1,3 тысяч чалавек, або 8,2% ад агульнай колькасці прынятых.

Звольнена з розных прычын 16,5 тысяч чалавек (2,5% сярэднемесячнай колькасці), з іх 4% - за прагул і іншыя парушэнні працоўнай дысцыпліны, 0,6% - у сувязі са скарачэннем колькасці або штату работнікаў, ліквідацыяй арганізацый.

Каэфіцыент замяшчэння работнiкаў (суадносіны ліку прынятых да ліку звольненых) у ліпені 2015 склаў 0,967 (у ліпені 2014 - 1,054). Колькасць звольненых работнікаў арганізацый Менска перавысіла колькасць прынятых на 0,5 тысяч чалавек (у ліпені 2014 колькасць прынятых перавысіла колькасць звольненых на 1 тысяч чалавек).

Паводле звестак экспэртаў, колькасць незарэгістраваных беспрацоўных у Беларусі нашмат перавышае афіцыйную статыстыку.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках