19 красавiка 2024, Пятніца, 13:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На полі пад Пінскам згарэлі 24 тоны саломы

7
На полі пад Пінскам згарэлі 24 тоны саломы

У Пінскім раёне Берасцейскай вобласці на палетку сельгаспрадпрыемства ААТ «Пачапава» згарэлі 24 тоны саломы.

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў МНС.

Інцыдэнт адбыўся ўвечары 29 жніўня каля вёскі Купяцічы. Сцірта саломы ў рулонах ўраджаю 2015 года, якая належыць ААТ «Пачапава», ляжала на палетку. Яе вышыня складала блізу 4 метраў. Полымя знішчыла яе цалкам.

Прычына пажару высвятляецца.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках