28 сакавiка 2024, Чацвер, 11:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менчукі месяц не могуць атрымаць ключы ад кватэр у новым доме

3
Менчукі месяц не могуць атрымаць ключы ад кватэр у новым доме

Гараджане не могуць засяліцца, бо ЖБВК не ўклаў дакументы на водазабеспячэнне, электразабеспячэнне ды іншае.

У адміністрацыі Кастрычніцкага раёна адбылася жывая тэлефонная лінія з удзелам «дэпутата» Менгарсавета Юрыя Бондара, піша «Мінск-Навіны».

Адразу некалькі грамадзян агучылі адну і тую ж праблему. Менчукі распавялі, што ў мікрараёне Сокал 31 ліпеня быў здадзены ў эксплуатацыю новы дом, аднак дагэтуль яны не атрымалі ключы ад сваіх кватэр. Жыхары не могуць засяліцца, бо ЖБВК не ўклаў дакументы на водазабеспячэнне, электразабеспячэнне ды іншае. Адпаведна, жыхары яшчэ не ўклалі патрэбныя пагадненні на паслугі і таму не могуць плаціць за тую ж электраэнэргію, напрыклад. У гэтым выпадку ўправа капітальнага будаўніцтва "Захад" панясе неабгрунтаваныя страты.

- Каб унікнуць непрыемнай сітуацыі найперш трэба, каб праблемай актыўна заняўся старшыня ЖБВК, - адзначыў Бондар. - Бо ў адпаведнасці з пастановай Мінгарвыканкама пасля здачы дома ключы павінны выдавацца за месячны тэрмін.

Шмат нараканняў з боку жыхароў раёна прагучала падчас жывой лініі з нагоды якасці электразабеспячэння. Так, у доме № 76 на вуліцы Казінца адбыўся скачок напружання, у сувязі з чым у некаторых жыхароў згарэлі бытавыя электрычныя прылады.

Жыхары дома № 22 на вуліцы Ландэра таксама панаракалі на неаднаразовыя перапынкі ў электразабеспячэнні. Гэтая сітуацыя патрабуе дадатковага вывучэння.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках