5 траўня 2024, Нядзеля, 22:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ранальду заплаціў 30 тысяч даляраў за сваю васковую копію

3
Ранальду заплаціў 30 тысяч даляраў за сваю васковую копію
Фота: AP

Нападнік мадрыдскага «Рэала» і каманды Партугаліі Крышціяну Ранальду замовіў у брытанскага скульптара Майкла Уэйда ўласную васковую фігуру.

За яе футбаліст заплаціў 20 тысяч фунтаў стэрлінгаў (30 тысяч даляраў). Пра гэта паведамляе Daily Mail.

Футбаліст папрасіў зрабіць дакладную копію фігуры, якая ўжо два гады экспануецца ў мадрыдскім музеі. Са слоў партугальца, статуяй ён мерыцца аздобіць адзін з сваіх хорамаў у Гішпаніі, піша Lenta.ru.

«У нас захоўваецца форма, якую мы выкарыстоўвалі для адліўкі фігуры Ранальду ў 2013 годзе, так што цяпер нам будзе прасцей. Сам Крышціяну паабяцаў даслаць футболку і буцы. Адзінае, чым адрозніваецца цяперашні твор - фрызурай. Мы не чапалі валасы, бо пра гэта нас папрасіў сам кліент», - адзначыў скульптар. Ён удакладніў, што фрызурай постаці будзе займацца асабовы цырульнік футбаліста.

У сакавіку Ранальду наняў для догляду сваёй выстаўленай у Мадрыдзе васковай копіі стыліста, які штомесяц будзе сачыць за станам яе валасоў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках