20 красавiка 2024, Субота, 3:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Холі ColorFest пад Гародняй: 2 тоны фарбаў, пажарныя шлангі і добрая музыка

Больш як тысяча чалавек адначасова абсыпалі адзін аднаго рознакаляровымі парашкамі з кукурузнай мукі і харчовых фарбавальнікаў.

Фэст фарбаў Холі ColorFest упершыню прайшоў у вёсцы Каробчыцы на тэрыторыі фізкультурна-спартовага парку "Алімп" 29 жніўня, перадае "Еўрарадыё".

Цёплае і сухое надвор'е паспрыяла фэсту, куды прыехала моладзь ад 14 да 35 гадоў. Выпацкацца не збаяліся нават бацькі з малымі. Як распавялі арганізатары, плануецца, што агулам падчас фэсту - з 12 дня да 5 раніцы ўдзельнікі раскідаюць адзін на аднаго блізу дзвюх тон фарбаў.

Увайсці на тэрыторыю фэсту можна было бясплатна, але без сваіх фарбаў. Купіць іх можна было на месцы, і выпацкаць як сябе, так і кожнага незнаёмца. Большасць ахвочых уквэцацца прыйшла ў светлым адзенні, як і рэкамендавалі арганізатары. Так лепш за ўсё відаць рознакаляровыя барвы. Тым, хто ўсё ж такі не наважыўся вярнуцца ў горад завэдзганым фарбамі, дапамагалі пажарныя шлангі. Яны палівалі рознакаляровых гараджан, тым самым ратуючы іх ад спёкі.

Агульная весялосць з самага пачатку рознакаляровага вэрхалу падтрымлівала добрая музыка. На фэсце выступілі жыўцом як беларускія і расейскія выканаўцы, так і дыджэі са сваімі сэтамі. Увечары размаляваную моладзь забаўлялі вядомыя расейскія рэпэры Slim і Птаха. Яны выканалі сольныя гіты і песні з альбомаў гурта "Цэнтр".

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках