28 красавiка 2024, Нядзеля, 0:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кітайскі рынак аднавіў падзенне

1
Кітайскі рынак аднавіў падзенне

У панядзелак кітайскі рынак аднавіў падзенне пасля таго, як значна ўмацаваўся ў канцы мінулага тыдня.

Экспэрты звязваюць гэта з занепакоенасцю інвестараў з нагоды далейшых дзеянняў уладаў КНР.

Як піша Bloomberg, лідарам падзення стаў індэкс Шанхайскай біржы. На максімуме ён апускаўся на 3,7%. Пры гэтым за дзве апошнія сесіі Shanghai Composite вырас амаль на 10%. Гэта адбылося на фоне інтэрвенцый, якія ўлады краіны правялі на рынку акцый. Крыніцы Bloomberg адзначалі, што з іх дапамогай кіраўніцтва Кітая мае намер дамагчыся стабілізацыі фондавага рынку перад вайсковым парадам з нагоды 70-годдзя заканчэння Другой сусветнай вайны 3 верасня, піша РБК.

Як адзначае Bloomberg, валацільнасць кітайскага рынку палохае інвестараў, якія з цяжкасцю спрабуюць прадбачыць дзеянні Кітая ў падтрымцы эканомікі. «Існуе вельмі шмат блытаніны вакол пакупак акцый фондамі, якія звязаны з дзяржавай. Інфармацыя раскрываецца вельмі абмежавана, таму немагчыма зразумець, што яны [ўлады Кітая] робяць на самай справе», - патлумачыў занепакоенасць інвестараў трэйдар Shenwan Hongyuan Group Co. у Шанхаі Джэры Альфонса.

The Financial Times таксама звязвае паслабленне рынку з асцярогамі з нагоды мер у яго падтрымцы. Яшчэ напярэдадні выданне пісала, што ўлады Кітая маюць намер адмовіцца ад інтэрвенцый на рынку акцый. Замест гэтага кіраўніцтва краіны мае намер «знайсці і пакараць тых», хто вінаваты ў дэстабілізацыі рынку. Па ацэнцы газеты, якая належыць дзяржаве інвестыцыйныя фонды і фінансавыя ўстановы патрацілі блізу $200 млрд на падтрымку рынку, які ўпаў на 37% з сярэдзіны чэрвеня.

У панядзелак лідарамі падзення сталі акцыі брокерскіх кампаній, якія страцілі 1,7%. У мінусе зачыніліся і іншыя азіяцкія біржы. Так, японскі Nikkei 225 асеў на 1,3%, а ганконскі Hang Seng - 0,1%.

На мінулым тыдні Bank of America спрагназаваў абвал кітайскага фондавага рынку на 35%. Экспэрты банка паказалі, што інвестары зноў пачнуць пазбаўляцца ад акцый, як толькі адчуюць, што ўрад спыняе прамыя інтэрвенцыі. Яшчэ адной прычынай будучага спаду ў Bank of America назвалі пераацэненыя акцыі з улікам запавольвання эканомікі. Акрамя таго, шэраг аналітыкаў звяртаў увагу на няслушныя афіцыйныя звесткі. Так, медыянная адзнака 11 эканамістаў, апытаных Bloomberg у пачатку жніўня, кажа пра тое, УБП Кітая ў першым паўгоддзі вырас на 6,3%, тады як афіцыйныя звесткі называюць лічбу 7%.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках