28 красавiка 2024, Нядзеля, 7:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ігар Чаркашын: Брат не хацеў, каб мы хваляваліся

3
Ігар Чаркашын: Брат не хацеў, каб мы хваляваліся
Алесь Чаркашын

У сям'і Алеся Чаркашына, беларускага добраахвотніка, які загінуў на ўсходзе Украіны, да апошняга моманту не ведалі пра тое, што ён ваюе.

Алесь да апошняга моманту не хацеў падстаўляць ні родных, ні паплечнікаў, таму не афішаваў свой удзел у валанцёрскім руху, паведамляе «Радыё Рацыя».

Апошнюю размову з байцом успамінае ягоны родны брат Ігар.

«Апошні раз я яго бачыў у лютым-сакавіку, калі ён прыязджаў. Ён заўсёды быў пазітыўным, заўсёды ўсміхаўся. Пастаянна выходзіў на сувязь, казаў, што ў яго ўсё добра, каб мы не хваляваліся. Апошні раз выходзіў у скайп 8 ліпеня і пакінуў запіс: «Не хвалюйцеся, усё будзе добра!» Гэта быў рэальны ўдар, не толькі для мяне, але і для бацькоў таксама, таму што мы ўсе думалі, што ён знаходзіцца там выключна як прапаведнік», - адзначае Ігар Чаркашын.

Алесь вучыўся на адным з тэалагічных факультэтаў і наведваў пратэстанцкую царкву, заўсёды меў пры сабе Біблію.

33-гадовы берасцеец Алесь Чаркашын, экс-старшыня берасцейскай гарадской арганізацыі «Беларускай хрысціянскай дэмакратыі», быў цяжка паранены 10 жніўня ў баі пад Белакаменкай у Данбасе, знаходзіўся ў коме і памёр.

Пахаванне актывіста адбудзецца на гэтым тыдні, як мяркуецца, у сераду, у Берасці.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках