27 красавiка 2024, Субота, 19:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: У Беларусі прадаюць тэлевізар за 2,5 мільярда рублёў

28

У эквіваленце гэта 130 тысяч еўраў. У блізкім замежжы такія тэлевізары прадаюць за 40-50 тысяч еўраў.

У каталогу на сайце onliner.by прадаецца тэлевізар LG 105UC9V за 2,5 мільярда рублёў. Тэлевізар з дыяганаллю 105'' прадаюць адразу пяць прадаўцоў у Беларусі. Як распавялі ў адной з крамаў, тавар прывязуць на заказ цягам тыдня, паведамляе «Еўрарадыё».

"Да вас прыедзе кур'ер, вы складзеце дамову на перадаплату - перадаплата складае 100% і мы даставім вам гэты тэлевізар", - кажа прадавец інтэрнэт-крамы Аляксандр. З ягоных слоў, кліенты цікавяцца тэлевізарам, але ён не памятае, каб хтосьці купляў. Дастаўка па Менску будзе бясплатнай, а даставіць тэлевізар у Барысаў, да прыкладу, будзе каштаваць 380 тысяч беларускіх рублёў.

Для параўнання, у літоўскай інтэрнэт-краме такі ж тэлевізар можна набыць за 50 тысяч фунтаў, а на amazon.co.uk - 40 тысяч фунтаў.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках