28 красавiка 2024, Нядзеля, 2:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як Лукашэнка абваліў рубель

54
Як Лукашэнка абваліў рубель

За пяцігодку амерыканская валюта ў Беларусі вырасла ў кошце ў 6 разоў.

«Салідарнасць» наважыла ўспомніць, з якімі перадвыбарнымі абавязаннямі ішоў Лукашэнка на мінулыя выбары і як стрымаў сваё слова.

Размова пойдзе пра яго абавязанні ўмацаваць нацыянальную валюту. «Будуць забяспечаныя стабільнасць курсу беларускага рубля, абсалютная захаванасць прыватных укладаў, даступнасць банкаўскага крэдыту», - значыцца сярод перадвыбарных лозунгаў Лукашэнка.

Для тых, хто трохі прызабыў, нагадаем, што падчас выбараў 2010 года 1 даляр ЗША, паводле курса Нацбанка, каштаваў 3000 рублёў.

Вось як увесь гэты час беларускі рубель выконваў перадвыбарнае абяцанне Лукашэнкі (прыведзены кошт 1 даляра на 31 снежня кожнага года):

2010 год - 3 000 рублёў

2011 - 8350 рублёў

2012 - 8570 рублёў

2013 - 9510 рублёў

2014 - 11850 рублёў

2015 (28 жніўня) - 17667 рублёў

За пяцігодку, калі Лукашэнка «забяспечваў стабільнасць рубля», амерыканская валюта вырасла ў кошце амаль у 6 разоў!

Многія яшчэ памятаюць слаўны 2011 і тыя шалёныя чэргі ля абменнікаў, у якіх людзі фактычна жылі ў надзеі купіць даляры. Незабыўная і фенаменальная прапанова прэзідэнта не бегаць да яго па валюту, а набыць яе на чорным рынку.

За гэты час беларусы паспелі зноў успомніць, што такое чорны рынак і валютчыкі, навучыліся мяняць грошы праз сайт prokopovi.ch, названы ягонымі стваральнікамі ў гонар экс-кіраўніка Нацбанка Пятра Пракаповіча, а таксама атрымалі магчымасць купляць валюту толькі на пашпарт.

Праз рэкордную па сусветных мерках дэвальвацыю і рост інфляцыі ўжо ў траўні 2011 года ўкладчыкі, што захоўвалі грошы ў беларускіх рублях, недалічыліся адразу 1,3 млрд даляраў. Так кіраўнік дзяржавы выканаў сваё абяцанне аб захаванасці ўкладаў.

Калі ж казаць пра даступнасць крэдытаў, то сёння аб стаўках пад 16-17%, якія былі яшчэ ў студзені 2011-га, можна ўспамінаць, выціраючы скупую слязу. За гэтую пяцігодку ў розныя гады працэнтныя стаўкі павышаліся аж да 55%.

Увогуле, абяцанне забяспечыць стабільнасць беларускай валюты так і засталося пустым гукам.

Напісаць каментар 54

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках