28 красавiка 2024, Нядзеля, 6:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошт расейскай нафты Urals за год абрынуўся ў 2,2 разы

1
Кошт расейскай нафты Urals за год абрынуўся ў 2,2 разы
Фота: РІА «Новости»

У параўнанні са жніўнем мінулага года кошты знізіліся больш чым удвая.

Сярэдні кошт расейскай нафты Urals у жніўні 2015 склаў 45,63 даляра за барэль, што ў 2,2 разы ніжэй, чым у жніўні 2014 (101,09 даляра за барэль), паведаміў экспэрт Мінфіна РФ Аляксандр Саковіч са спасылкай на звесткі каціровачнага агенцтва.

З ягонай інфармацыі, у студзені-жніўні 2015 кошт нафты маркі Urals склаўся 55,43 даляра за барэль, знізіўшыся ў 1,9 разы ў параўнанні з аналагічным перыядам летась (106,28 даляра за барэль), піша zn.ua.

Нагадаем, што ў ліпені 2015 года сярэдні кошт нафты маркі Urals склаў 55,51 даляра за барэль. 31 жніўня кошт нафты маркі Brent, да якога прывязаная Urals, каціруецца блізу 49 даляраў за барэль. У лютым 2015 у расейскім Мінфіне прагназавалі, што страты расейскага экспарту пры зніжэнні нафтавых коштаў на 60 даляраў ацэньваюцца 180 млрд даляраў штогод.

Аналітыкі, апытаныя Bloomberg, мяркуюць, што кошты нафты 30 даляраў пачнуць разбураць папулярнасць Пуціна, а расейская фінансавая сістэма абрынецца, калі кошт «чорнага золата» знізіцца да 22,50 даляраў за барэль.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках