28 красавiка 2024, Нядзеля, 14:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менская школа ўводзіць форму для настаўнікаў

39
Менская школа ўводзіць форму для настаўнікаў

Настаўнікі школы №101 горада Менска ў наступным годзе могуць перайсці на адзіную форму адзення.

Аб гэтым паведаміла сёння журналістам дырэктар навучальнай установы Святлана Главацкая, паведамляе БелТА.

"Наша школа з'яўляецца падшэфнай школай канцэрна "Беллегпрам" і ўдзельнічае ў пілотным праекце "Школа будучыні". Калі нашы настаўнікі ўбачылі вопратку вучняў, то самі адзначылі, што нядрэнна было б і для сябе распрацаваць адзіную форму. Калі гэты эксперымент у нас будзе паспяховым, і з наступнага навучальнага года савет школы прыме пастанову пераходзіць на школьную форму, то тады мы разгледзім варыянты і для настаўнікаў", - патлумачыла яна.

Са слоў Святланы Главацкай, будзе праведзенае апытанне сярод педагогаў і ў залежнасці ад пажаданняў кожнага можа быць пашыты набор пэўнага адзення аднаго колеру. "Камусьці больш падыходзяць штаны, камусьці прамая спадніца, камусьці - клёш. Мы прадугледзелі некалькі відаў пінжакоў, жакетаў. Галоўнае - усё будзе аднолькавага колеру. Калі абмяркоўваўся гэтае пытанне, то нашы настаўнікі схіляліся да сіняга. Праўда, ён будзе святлейшы, чым у вучняў", - адзначыла дырэктар. "Да рэвалюцыі ўжо была такая практыка ў выкладчыкаў гімназій, напрыклад. У гэтым ёсць логіка: калі мы хочам, каб навучэнцы хадзілі ў форме, то прыклад павінны паказаць у першую чаргу настаўнікі", - падкрэсліла Святлана Главацкая.

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках