28 красавiка 2024, Нядзеля, 21:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Авіяцыя NATO перахапіла ля межаў Латвіі чатыры вайсковыя самалёты РФ

1
Авіяцыя NATO перахапіла ля межаў Латвіі чатыры вайсковыя самалёты РФ

Знішчальнікі, якія ўдзельнічаюць у місіі паветранай паліцыі NATO, перахапілі паблізу Латвіі расейскія вайсковыя самалёты.

Пра гэта паведамляюць Нацыянальныя ўзброеныя сілы Латвіі на сваёй старонцы ў сетцы мікраблогаў «Твітэр», піша «Еўрапейская праўда».

«Знішчальнікі паветранай паліцыі 31 жніўня перахапілі над Балтыйскім морам паблізу межаў Латвіі самалёты ўзброеных сіл РФ - 2 знішчальнікі Су-27 і 2 бамбавікі - Ту-22М», - гаворыцца ў паведамленні.

Пры гэтым паветраная прастора ніводнай з краін Балтыі парушана не была.

Нагадаем, раней паведамлялася, што ў NATO налічылі 250 перахопаў расейскіх вайсковых самалётаў цягам апошняга паўгода. Пры гэтым паветраную і марскую прастору дзяржаў яны не парушаюць, аднак у выпадку самалётаў гаворка ідзе пра пагрозу для грамадзянскай авіяцыі.

У краінах Балтыі і Вялікай Брытаніі неаднаразова заяўлялі, што палётамі сваіх самалётаў ля іх межаў Расея дэманструе сілу і тэстуе рэакцыю NATO.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках