28 красавiка 2024, Нядзеля, 1:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Trubetskoy развітаўся з «Ляпісам»

5

У інтэрнэце адбылася прэм'ера новага відэа групы Trubetskoy на песню «Завяршаецца гульня».

У прэс-рэлізе, атрыманым рэдакцыяй сайта charter97.org гаворыцца, што гэтым ролікам музыкі развітваюцца з эпохай і спадчынай «Ляпісаў».

«Прайшоў год з моманту распаду «Ляпісаў» і стварэння нашага калектыву, - распавядае фронтмэн гурта Trubetskoy Павел Булатнікаў. - За гэты год здарылася шмат усяго: і добрага, і дрэннага, і вясёлага, і сумнага. Але галоўнае, да чаго мы прыйшлі - нам больш не патрэбныя «мыліцы» ў выглядзе старых «ляпісаўскіх» хітоў. Мы іх па-ранейшаму любім і прыносім прабачэнні ўсяму руху Lyapis Crew - магчыма, частка фанаў спадзявалася, што мы яшчэ доўга будзем спяваць толькі «Еўпаторыю» і «Ты кінула». На жаль ці, хутчэй, на шчасце, не. Гэтым кліпам мы развітваемся з «Ляпісамі», і ўдвая сімвалічна, што песню «Завяршаецца гульня» напісаў наш стары сябар, удзельнік аднаго з першых складаў «Ляпіса Трубяцкога» Аляксандр Ролаў, а эпічнае (не пабаюся гэтага слова) відэа зрабіў Аляксей Церахаў, аўтар самых знакавых «ляпісаўскіх» кліпаў - ад «Ау» да «Ваяроў святла». Глядзіце, успамінайце... Ну, а ў каманды Trubetskoy хутка выйдзе дэбютны альбом, і пачнецца зусім іншая гісторыя».

Першы поўнафарматны альбом гурта выйдзе ў кастрычніку і будзе складацца выключна з новых песень, якія раней не выдаваліся. Канцэртныя прэзентацыі гэтага альбома пройдуць у Менску, Маскве, Санкт-Пецярбургу і Кіеве ў першай палове лістапада.

Прэм'ера кліпа «Завяршаецца гульня» адбылася роўна праз год пасля апошняга канцэрта гурта «Ляпіс Трубяцкі». Адначасова з відэаролікам Trubetskoy выпусціў на iTunes сінгл пад той жа назвай, у які другім трэкам увайшла песня «Ірачка».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках