27 красавiка 2024, Субота, 18:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінцы развіталіся з Алесем Чаркашыным

1

Баявыя таварышы развіталіся з берасцейцам у базе 5 батальёна Добраахвотніцкага ўкраінскага корпуса «Правага сектара», у складзе якога ён ваяваў.

33-гадовы Аляксандр Чаркашын пацярпеў 10 жніўня падчас танкавай атакі прарасейскіх баевікоў пад Валнавахай. Хлопца параніла з 82-мілімітровага мінамёта БМ-37. Ён страціў руку, а ад аскепкаў міны, якія трапілі ў грудзі, нырку і галаву, пачалося заражэнне крыві, паведамляе тэлеканал «Белсат».

Алесь Чаркашын быў экс-старшынём берасцейскай гарадской арганізацыі БХД. Ён быў медыкам, прайшоў адмысловую падрыхтоўку і ехаў на фронт дапамагаць параненым. Больш за паўгода быў у складзе Добраахвотніцкага ўкраінскага корпуса, а пазней стаў капеланам у складзе тактычнай групы «Беларусь».

Бацькі хлопца наважылі пахаваць сына на радзіме ў Берасці. Ягонае цела даставяць у Беларусь дыпламатычным аўтамабілем.

Спецыяльна для дакументальнага фільма «Белсата» пад назвай «Білорус» Антона Цялежнікава Алесь Чаркашын напісаў песню «Не здавайся». Рэжысёр плануе выпусціць асобны кліп на кампазіцыю.

Падчас бою пад Валнавахай загінулі 7 байцоў, 11 былі параненыя. Сярод ахвяр - украінец Віталь Ціліжэнка, які дапамагаў у арганізацыі тактычнай групы «Беларусь», абараняў Еўрамайдан, быў добраахвотнікам АТА.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках