28 красавiка 2024, Нядзеля, 12:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хатнія матчы Лігі Еўропы менскае «Дынама» будзе праводзіць на «Барысаў-Арэне»

Хатнія матчы Лігі Еўропы менскае «Дынама» будзе праводзіць на «Барысаў-Арэне»
Вук РАШАВІЧ

Матчы групавога этапу Лігі Еўропы сталічная каманда будзе праводзіць у Барысаве.

Пра гэта заявіў галоўны трэнер менскага «Дынама» Вук Рашавіч у інтэрв'ю "Прессболу".

- Хатнія матчы ЛЕ «Дынама» будзе праводзіць на «Барысаў-Арэне»?

- Так. На жаль, у Менску няма стадыёна, на якім маглі б прымаць спаборнікаў.

- Ці адчуваеце маральнае задавальненне, што выканалі задачу?

- Безумоўна. Але ж мы і працавалі, каб дамагчыся гэтай мэты. Жаданне было велізарнае. Хлопцы малайцы! Але трэба забыцца пра тое, што было, і рухацца наперад. Бо акрамя Лігі Еўропы нам трэба будзе правесці складаныя матчы беларускага чэмпіянату.

- Цяжка пераключацца з аднаго турніру на іншы?

- Цяжка ці не - мы абавязаны пераключацца хутка. Такая праца. Вядома, наша жыццё - гэта беларускі чэмпіянат. У астатніх турах каманда павінна згуляць на сто адсоткаў. І чакаць, ці з'явіцца ў нас шанец пазмагацца за золата...

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках