28 сакавiка 2024, Чацвер, 23:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Вярхоўнай Радай застрэлілі байца Нацгвардыі Украіны

5
Пад Вярхоўнай Радай застрэлілі байца Нацгвардыі Украіны
ФОТА: Аляксандр РУДАМАНАЎ

Адзін з байцоў Нацыянальнай Гвардыі загінуў у кіеўскай лякарні №17 ад кулявога ранення ў сэрцы.

Пра гэта на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» паведаміў дарадца міністра МУС Антон Герашчанка.

«Толькі што стала вядома, што ў 17 лякарні ад кулявога ранення ў сэрца памёр жаўнер тэрміновай службы Нацыянальнай Гвардыі. Правакатары акрамя гранат выкарыстоўвалі і агнястрэльную зброю», - напісаў ён.

Са слоў Герашчанкі, байцу, які загінуў, Дзебрыну Ігару Анатольевічу было ўсяго 25 гадоў. Ён родам з Херсонскай вобласці. Быў прызыўніком тэрміновай службы вясновага прызыву.

Раней пра смерць байца Нацгвардыі паведаміў мэр Кіева Віталь Клічко.

Нагадаем, сёння пад будынкам парламента адбыліся сутыкненні паміж мітынгоўцамі і міліцыянтамі. Актывісты з сімволікай некалькіх палітычных сілаў закідалі міліцыянтаў камянямі, пазней нехта кінуў баявую гранату. Паводле апошніх звестак, пацярпелі не менш за 90 сілавікоў, 10 у цяжкім стане.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках