28 красавiка 2024, Нядзеля, 0:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выбух пад Радай: усё вядома пра галоўнага падазраванага

6
Выбух пад Радай: усё вядома пра галоўнага падазраванага
Арсен Авакаў
ФОТА: REUTERS

Затрыманы назваўся байцом-добраахвотнікам батальёна Січ, якія знаходзяцца ў водпуску пасля АТА з 3 жніўня да 3 верасня.

Міністр унутраных спраў Арсен Авакаў паведаміў падрабязнасці аб падазраваным падрыўніку, затрыманым сёння каля сцен Вярхоўнай Рады. Са слоў міністра, затрыманы апынуўся байцом-добраахвотнікам батальёна Січ. Такія звесткі Авакаў паведаміў падчас тэрміновага брыфінгу, піша ЛІГАБізнесІнформ.

"Затрыманы чалавек, што кідаў гранату. Кідалі гранату, узрыўпакеты, шашкі, выкарыстоўваліся яны з самаробнымі прыладамі, да якіх былі прыкручаныя розныя прадметы, у тым ліку металічныя дэталі. Затрыманы Гумянюк Ігар Уладзіміравіч выкарыстаў гранату тыпу РГД. Адная граната была пры ім, другую ён кінуў, ён прызнаўся ў гэтым, чэка была пры ім. Назваўся свабодаўцам і байцом батальёна Січ, які знаходзіўся ў адпачынку з 3 жніўня да 3 верасня", - заявіў Авакаў.

Паводле ягоных слоў, у дачыненні да затрыманага распачатая крымінальная справа паводле шэрагу артыкулаў крымінальнага кодэкса, расследаванне вядзецца галоўным следчым управы МУС.

На пытанне пра колькасць затрыманых, Авакаў заявіў: "Затрыманыя блізу 30 чалавек. У тым ліку і кідальнік гранаты. Сёння будуць яшчэ затрыманні. Бо мы маем інфармацыяй і бачым сітуацыю".

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках