28 красавiка 2024, Нядзеля, 3:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Chart Partners прадказаў новае падзенне коштаў нафты

2
Chart Partners прадказаў новае падзенне коштаў нафты

Кошты нафты маркі WTI могуць зноў пратэставаць асноўныя ўзроўні падтрымкі $38 за барэль і $34 за барэль.

Так мяркуе дырэктар бангкокскай Chart Partners Group Томас Шрэдар, паведамляе "Інтэрфакс".

Каціроўкі апускаліся да $37,75 за барэль 24 жніўня, а затым падскочылі ўверх вышэй за $40 за барэль, "аднак сілы падышлі да канца", і можна чакаць новага зніжэння да ранейшых мінімумаў, падае меркаванне экспэрта агенцтва Bloomberg.

У доўгатэрміновай перспектыве ўзровень падтрымкі знаходзіцца дзесьці ў межах $34 за барэль - мінімумаў, зафіксаваных у 2009 годзе, мяркуе Шрэдар. У выпадку ж росту коштаў узроўні супраціву, на ягоную думку, знаходзяцца блізу $50-52 за барэль.

Каціроўкі ф'ючэрсных кантрактаў на нафту маркі WTI на кастрычнік на электронных таргах нью-ёркскай таварнай біржы да 16:30 паводле Менску знізілася больш чым на 1,3% - да $44,6 за барэль.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках