28 красавiка 2024, Нядзеля, 19:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каб трапіць да дзіцячых стаматолагаў, гарадзенцы займаюць чаргу з 4 гадзін раніцы

6
Каб трапіць да дзіцячых стаматолагаў, гарадзенцы займаюць чаргу з 4 гадзін раніцы

Нязвыклыя чэргі выстройваюцца на вуліцы Горкага ля абласнога цэнтра з самай раніцы.

Менавіта тут размешчаная адзіная ў горадзе дзяржаўная дзіцячая стаматалагічная паліклініка, якая выконвае медыцынскія паслугі маленькім пацыентам бясплатна. Усяго яна абслугоўвае блізу 70 тысяч малых гарадзенцаў. Усё лета тут быў сапраўдны натоўп: каб узяць талон да спецыяліста, бацькі займалі чаргу з 4 гадзін раніцы, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

- Некаторыя начавалі нават у самаходах, - распавядаюць бацькі, якія пабылі ў гэтых чэргах.

У паліклініцы ж кажуць, што бацькі ствараюць ажыятаж самі, бо да стаматолага запісаць сваё дзіця можна загадзя.

- Бацькі спрабуюць паспець палячыць зубы сваім дзецям да новага навучальнага года. Запэўніваю, што ўжо ў верасні будуць свабодныя талоны, якія можна ўзяць без асаблівых праблем, - распавёў загадчык філіяла «Дзіцячая стаматалагічная паліклініка» Аляксандр Герасімовіч. - Мы, на жаль, не можам пашырыць штат - для гэтага трэба месца і дарагое абсталяванне. Ведаючы пра ажыятаж, мы стараемся хадзіць у адпачынак так, каб усе кабінеты ў паліклініцы працавалі.

Каб развязаць праблему, штодня выдаецца 40 дадатковых талонаў для школьнікаў з 6 да 18 гадоў, якіх прымаюць у дарослых стаматалагічных паліклініках. Акрамя таго, тут пастанавілі выдаваць не больш як два талоны ў адныя рукі, за выключэннем шматдзетных сем'яў.

- Бо нярэдка бацькі возьмуць талоны, а дзеці потым не прыходзяць на прыём да лекара, - уздыхае Аляксандр Герасімовіч.

- А колькі талонаў наогул выдаецца на дзень?

- Блізу 100 на лячэнне і 20 - на выдаленне зубоў. Гэта ўсё планавая стаматалагічная дапамога. Вядома, пацыентаў з вострым болем мы прымаем па-за чаргой і без талонаў.

Бацькі ж кажуць пра тое, што ўсе талоны разыходзяцца цягам паўгадзіны. Пасля таго як талоны скончыліся, дзіця ўсё адно можна запісаць да лекара, але на прыём яно патрапіць не раней чым праз два тыдні.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках