29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пятро Парашэнка правядзе экстранную сустрэчу з сілавікамі

Пятро Парашэнка правядзе экстранную сустрэчу з сілавікамі
Пётр Парашэнка

Ва Украіне будзе створаная супольная следча-аператыўная група з МУС, Службы бяспекі і Генпракуратуры.

Прэм'ер-мінстр Украіны Арсеній Яцэнюк выступае за стварэнне супольнай следча-аператыўнай групы МУС, СБУ і ГПУ для расследавання сутыкненняў каля Вярхоўнай Рады.

Пра гэта ён сказаў журналістам у панядзелак, каментуючы падзеі ля парламента, піша "Украінская праўда".

"Цяпер у нас будзе сустрэча ў прэзідэнта Украіны і перакананы, што павінна быць створаная супольная следча-аператыўная група з Міністэрства ўнутраных спраў, Службы бяспекі і Генпракуратуры, якая павінна прыцягнуць да адказнасці ўсіх, датычных да гэтага злачынства", - сказаў ён.

Прэм'ер заклікаў палітыкаў, у першую чаргу чальцоў кааліцыі, публічна асудзіць вінаватых у злачынствах каля будынка парламента.

"Як грамадзянін краіны, я патрабую, адпаведна з пунктам 348 Крымінальнага кодэкса Украіны пажыццёвага зняволення для асобы, што кінула гранату, у выніку чаго загінуў навабранец тэрміновай службы Нацыянальнай гвардыі", - таксама адзначыў Яцэнюк.

Нагадаем, сёння пад будынкам парламента адбыліся сутыкненні паміж мітынгоўцамі і міліцыянтамі. Актывісты з сімволікай некалькіх палітычных сілаў закідалі міліцыянтаў камянямі, пазней нехта кінуў баявую гранату. Паводле апошніх звестак, шпіталізаваныя 122 пацярпелыя, 11 з іх знаходзяцца ў цяжкім стане.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках