23 красавiка 2024, aўторак, 22:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брытанія ўхваліла распрацоўку найвялікшага газавага радовішча ў Паўночным моры

Брытанія ўхваліла распрацоўку найвялікшага газавага радовішча ў Паўночным моры

Распрацоўка радовішча дазволіць стварыць блізу 6 тысяч працоўных месцаў.

Нафтагазавае агенцтва Вялікабрытаніі ўхваліла распрацоўку найвялікшага ў Паўночным моры радовішча газу "Culzean" і выдала ліцэнзію кампаніі Maersk Oil.

Пра гэта паведамляе Еўрапейская праўда са спасылкай на ВВС.

Як чакаецца, запасаў радовішча, якое было адкрыта ў 2008 годзе, выстарчыць для таго, каб забяспечыць 5% патрэб Вялікабрытаніі ў газе. Запасы ацэньваюць прыкладна на чвэрць мільярда барэляў нафты.

Пачатак здабычы газу на радовішчы плануецца ў 2019 годзе. Паводле ацэнак кампаніі, аб'ёмы здабычы будуць нарастаць на працягу 13 гадоў, пакуль не дасягнуць максімальных паказчыкаў 60-90 тысяч барэляў у нафтавым эквіваленце.

Кампанія адзначае, што распрацоўка радовішча дазволіць стварыць блізу 6 тысяч працоўных месцаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках