28 красавiка 2024, Нядзеля, 3:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барак Абама стане ўдзельнікам шоў «на выжыванне»

3
Барак Абама стане ўдзельнікам шоў «на выжыванне»
Барак Абама

Абама стане першым у гісторыі прэзідэнтам ЗША, які возьме ўдзел у шоў.

Прэзідэнт ЗША Барак Абама стане ўдзельнікам тэлешоў "Здзічэлыя", якое вядзе былы брытанскі спецвайсковец Эдвард "Бэар" Грылс, паведамляе расейская служба BBC.

У кожным выпуску шоў знакаміты ўдзельнік з вядоўцам і аператарам адпраўляецца ў экстрэмальную выправу па аддаленых месцах. Мяркуецца, што ўдзельнікі шоў выжываюць у экстрэмальных варунках, спадзеючыся выключна на свой спрыт, не маючы ніякіх дадатковых запасаў.

Абама стане першым у гісторыі прэзідэнтам ЗША, які возьме ўдзел у шоў. Да яго ў "Здзічэлых" здымаліся Бэн Стылер, Кейт Уінслет ды іншыя знакамітасці.

Абама і Грылс, як паведамляецца, мусібыць, пойдуць у выправу па Алясцы. Выданне шоў з прэзідэнтам у галоўнай ролі будзе паказанае на канале "Эн-бі-сі" ў 2015 годзе.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках