3 траўня 2024, Пятніца, 5:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пах дыму і смог у Менску да канца тыдня могуць узмацніцца

3
Пах дыму і смог у Менску да канца тыдня могуць узмацніцца
ФОТА: МНС

З кожным днём паветра ў сталіцы становіцца горшым, а заходзіць у лясы ўжо забаранілі.

Амаль месяц беларусы чакалі добрага надвор'я, і вось яно! У найбліжэйшы час тэмпературу паветра ў Менску чакаюць на пару градусаў вышэй за кліматычную, піша kp.by.

- Да канца тыдня паветра па ўсёй краіне прагрэецца да 30-35 градусаў, пажаранебяспечная сітуацыя ў беларускіх лясах будзе толькі напальвацца, - прагназуе начальнік службы Гідрамета Дзмітрый Рабаў.

Цяпло ў нас усяго пару дзён, а над горадам ужо павіс і смог, і дым ад лясных пажараў з Асіповіцкага раёна.

- Што абывацелю добра, для сітуацыі з паветрам дрэнна, - распавядае начальнік інфармацыйна-аналітычнага аддзела маніторынгу атмасфернага паветра Рэспубліканскага цэнтра гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Багдана Казярук. - Ветра амаль няма, а, значыць, канцэнтрацыя небяспечных рэчываў у паветры будзе толькі назапашвацца.

Так, спецыялісты чакаюць росту канцэнтрацыі ў паветры фармальдэгіду, прыземнага азону і мелкадысперснага пылу. Але як яно будзе на самой справе, мы прадказаць не можам. Менск - вельмі камфортны для жыцця горад, добра прадзьмуваецца, і сітуацыі, калі мы пачынаем турбавацца за якасць паветра, здараюцца даволі рэдка. Пакуль што падстаў для панікі няма. Канцэнтрацыя забруджвальных рэчываў знаходзіцца ў межах дапушчальнай нормы.

Тым часам, Міністэрства лясной гаспадаркі ўжо ўвяло забарону на наведванне некаторых лясоў. Прычына - павелічэнне класа пажарнай небяспекі. Забарона на наведванне ўжо ўвялі ва ўсіх лясах Берасцейскай вобласці, у Буда-Кашалёўскім, Рэчыцкім, Ельскім, Брагінскім, Чачэрскім, Лельчыцкім і Кармянскім лясах Гомельскай вобласці. Забарона таксама дзейнічае на наведванне лясоў у Любанскім, Дзяржынскім, Менскім, Чэрвеньскім і Старобінскім раёнах Менскай вобласці.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках