3 траўня 2024, Пятніца, 3:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы змятаюць тавары на рынках Чарнігава

16
Беларусы змятаюць тавары на рынках Чарнігава
Фота: gazetaby.com

Прадукты ва Украіне каштуюць удвая танней - і тысячы беларусаў рынуліся па пакупкі.

Рынкі і аптовыя базы Чарнігава - ледзь не самыя папулярныя турыстычныя аб'екты для беларусаў, якія прыязджаюць у горад пераважна з суседняй Гомельшчыны.

Як успрымаюць гасцей мясцовыя бізнэсоўцы? Ці заўсёды беларусы паводзяць сябе прыстойна?

Украінскі карэспандэнт «Радыё Рацыя» Марцін Вайна распытаў чарнігаўцаў на Цэнтральным рынку горада.

- Чаму, на ваш погляд, на чарнігаўскіх рынках так шмат беларусаў? Якое яны пакідаюць уражанне?

- За пакупкамі прыязджаюць, напэўна, таму, што ў нас тавары таннейшыя. Але ў беларусаў заробкі вышэйшыя за ўкраінскія. Купляюць у нас і прадукты, і прамтавары. Людзі прыязджаюць не толькі з Гомельшчыны, але і з Менскай вобласці. Беларусы, я мяркую, любяць украінцаў, паважаюць нас і зычаць нам лепшага жыцця, - кажа Аксана Васільеўна, уладальніца галантарэйнага буціка.

- Беларусы сапраўды ўважаюць чарнігаўскія кошты таннымі?

- Адным дорага, адным танна - не зразумееш. Напэўна, усё залежыць ад таго, з якога рэгіёну прыехалі. А так, калі б не беларусы, нам было б горш. Нічога кепскага пра нас ад іх не чуў. Добразычлівыя людзі, - кажа Андрэй, гандляр абуткам.

- Ці здараюцца канфлікты з беларусамі ў Чарнігаве?

- З аднаго боку, беларусы - дарагія госці. Да таго ж, яны прыносяць Чарнігаву прыбытак. З іншага - некаторыя з іх прыязджаюць з «георгіеўскімі стужкамі». Гэта тыя стужкі, якія носяць людзі, з якімі Украіна ваюе. У Чарнігаўскай вобласці ўжо загінула 150 чалавек. Сярод іх ёсць сваякі і сябры тых, хто гандлюе на рынках. І ў іх, натуральна, адразу адмоўная рэакцыя на тых людзей, якія носяць такую ж сімволіку, як і людзі, з якімі ваюе ўкраінскае войска, - адзначае Аляксандр Ясянчук, каардынатар чарнігаўскай «Самаабароны Майдана».

Паводле статыстыкі, беларусы склалі амаль 90% ад агульнай колькасці замежнікаў, якія пабывалі ў Чарнігаве цягам мінулага года. На пачатку года нашы землякі, спалоханыя інфармацыяй расейскіх тэлеканалаў «пра зверствы бандэраўцаў», практычна не прыязджалі ў Чарнігаў. Цяпер гасцей з поўначы значна дадалося: людзі больш даюць веры ўласным вачам, чым тэлевізійнай прапагандзе.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках