20 красавiка 2024, Субота, 15:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Танкавы біятлон у Расеі: адзін танк заглух, іншы перакуліўся

16
Танкавы біятлон у Расеі: адзін танк заглух, іншы перакуліўся

«Танкавы біятлон-2015», які стартаваў у Расеі ўжо адзначыўся аварыяй.

Падчас трэніроўкі 46-тоны расейскі танк Т-72 перакуліўся на хуткасці 70 км/г. Шматтонная машына перакулілася, застыўшы на баку, піша obozrevatel.com.

За рычагамі танка знаходзіўся кувейцкі экіпаж. «Усе жывыя, абышліся ранкамі і ўдарамі», - напісаў расейскі блогер Аляксей Хлопатаў на blogspot, дадаўшы, што сам танк «практычна не пацярпеў». Аварыя адбылася 28 ліпеня за некалькі дзён да пачатку спаборніцтваў, якія стартавалі 1 жніўня і скончыліся 15 чысла

Пры гэтым за некалькі секунд да аварыі яшчэ адзін Т-72 не прайшоў выпрабаванні воднай перашкодай. Уляцеўшы на поўнай хуткасці ў ваду, танк хоць і змог выбрацца на сушу, але тут жа заглух. Мяркуючы па ўсім, матор расейскага танка не вытрымаў гідраўдару.

«Танкавы біятлон» - спаборніцтва ў расейскім войску, калі перад танкістамі ставяцца задачы па максімальна хуткаму пераадоленню трасы з перашкодамі, дакладнай паразы мэт і выкананню іншых навучальных задач. У Расеі вынаходніцтва гэтага віду спаборніцтваў прыпісваюць асабіста міністру абароны РФ Сяргею Шайгу.

Нагадаем, што трагічныя выпадкі гэтым летам проста пераследуюць расейскае войска. Так, ВПС РФ за лета ўжо страцілі адзін найноўшы ўдарны гелікоптэр, 5 баявых самалётаў, а яшчэ 2 атрымалі цяжкія пашкоджанні. Апошні выпадак адбыўся з гелікоптэрам Мі-28 падчас авіяшоў пад Разанню.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках