Мінгандлю закрыў будаўнічы гіпермаркет «Навасёлкін»
7- 4.08.2015, 11:56
- 13,517

Міністэрствам гандлю з 4 жніўня прыпыненая дзейнасць будаўнічага гіпермаркета «Навасёлкін» (ТАА «Астамбуд»), размешчанага ў в. Баравая Менскага раёна.
Пра гэта charter97.org паведамілі ў прэс-службе Міністэрства гандлю.
«Праверкай высветленыя факты невыканання асартыментнага пераліку тавараў больш чым на 45%, рэалізацыі будаўнічых матэрыялаў з мінулымі тэрмінамі прыдатнасці, адсутнасць цэннікаў на шэраг тавараў, падача няпоўнай інфармацыі аб таварах, у тым ліку яе адсутнасць на рускай або беларускай мовах і інш.
Для прыняцця мер і ліквідацыі выяўленых парушэнняў кіраўніцтву ТАА «Астамбуд» адведзена 10 дзён», - адзначылі там.