25 красавiка 2024, Чацвер, 18:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Белкарт» папярэджвае пра ашуканцаў

13
«Белкарт» папярэджвае пра ашуканцаў
Фота: kp.by

ЗАТ «Плацежная сістэма «Белкарт» звяртае ўвагу трымальнікаў плацежных картак з міжнародным статусам на з'яўленне новага спосабу махлярства.

«Пакуль што шымінг да Беларусі не дабраўся, таму турбавацца варта толькі ўладальнікам картак з міжнародным статусам, якія карыстаюцца за мяжой банкаматамі. У Беларусі ж вялікую небяспеку па-ранейшаму ўяўляе скімінг», - паведамілі БелТА ў аддзеле сувязяў з грамадскасцю прадпрыемства.

Галоўнае адрозненне шымінга ад скімінга - гэта немагчымасць распазнаць прыладу першага няўзброеным вокам. Яна ўяўляе сабой тонкую плату, якая ўстаўляецца ў картрыдар і счытвае з банкаўскай карткі інфармацыю. Скімер выглядае як накладка, унутры якой знаходзіцца прылада, што счытвае інфармацыю з магнітнай паласы аплатнай карты.

Надалей лічбавая інфармацыя ашуканцамі выкарыстоўваецца для вырабу дубліката карткі. Звычайна скімеры мацуюцца на банкамат. Каб даведацца ПІН-код, ашуканцы выкарыстоўваюць скрытыя відэакамеры і накладныя клавіятуры.

«Трэба разумець, што і скімеры распазнаць нялёгка. Яны бываюць розныя, і якасць выканання добрых дарагіх мадэляў мала чым адрозніваецца ад арыгінала. Трымальнікі банкаўскіх картак павінны памятаць: толькі пільнасць і ўважлівасць дапамогуць пазбегнуць крадзяжоў грошай з рахунку», - канстатавалі спецыялісты.

У аддзеле сувязяў з грамадскасцю парэкамендавалі выкарыстоўваць банкаматы, якія знаходзяцца ў гандлёвым цэнтры, аддзяленні банка або ў грамадскім месцы.

Акрамя таго, не варта перадаваць свой PIN-код, даваць карыстацца карткай. Таксама трэба падключыць паслугу SMS-апавяшчэнне, якая дазволіць быць у курсе несанкцыянаванага спісання сродкаў з рахунку.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках