3 траўня 2024, Пятніца, 4:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Даляр у Беларусі абнавіў гістарычны максімум

15
Даляр у Беларусі абнавіў гістарычны максімум
Фота: Reuters

Курс даляра ўзняўся да 15497 беларускіх рублёў, еўра - да 16 988 рублёў.

Паводле вынікаў таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы замежныя валюты прадоўжылі імклівы рост. Беларускі рубель абясцэніўся нават у дачыненні да расейскага рубля, піша «Наша Нiва».

Афіцыйны курс даляра вырас на 151 рубель да 15497 рублёў. Гэта гістарычны максімум.

Еўра падняўся да 16988 (рост на 124 рублёў).

Расейскі рубель умацаваўся з 245,86 да 246,21 рубля.

Паслабленне беларускага рубля звязанае з імклівым падзеннем расейскай валюты, якая ўчора паставіла чарговы антырэкорд.

Напярэдадні сусветныя кошты нафты прадоўжылі падзенне. У панядзелак кошт нафты маркі Brent упершыню з 15 студзеня ўпаў ніжэй за псіхалагічную адзнаку $50 за барэль на абвастрыўшыхся асцярогах аб празмернасці сыравіны на рынку.

Здабыча нафты краінамі АПЕК у ліпені дасягнула максімальнага месячнага ўзроўню цягам апошніх некалькіх гадоў, і аб'ём можа павялічыцца, калі Іран выканае свой план нарошчвання здабычы на 500 тысяч барэляў пасля зняцця санкцый.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках