19 красавiка 2024, Пятніца, 2:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Газпром» і Shell рыхтуюцца абмяняцца актывамі

6
«Газпром» і Shell рыхтуюцца абмяняцца актывамі
ФОТА: РІА «НОВОСТИ»

Нідэрландска-брытанская кампанія хоча атрымаць долю ў газавым радовішчы РФ у абмен на адзін са сваіх праектаў.

Shell плануе абмяняць долю ў адным з міжнародных праектаў на долю «Газпрома» ў праекце «Сахалін-3», паведаміў раней Bloomberg са спасылкай на гендырэктара Shell Бэна ван Бердэна, піша ZN.ua.

Абмен актывамі паміж «Газпромам» і Shell прадугледжаны пагадненнем аб стратэгічным партнёрстве, якое кампаніі падпісалі ў чэрвені на Пецярбуржскім эканамічным форуме, пішуць «Ведомости». Тады старшыня праўлення «Газпрома» Аляксей Мілер казаў, што набор актываў для абмену будзе вызначаны да канца 2015, а сама ўгода можа адбыцца праз год.

У саміх Shell і «Газпроме» гэта пакуль ніяк не каментуюць.

У сферы здабычы газу ў «Газпрома» і Shell пакуль толькі адзін праект - «Сахалін-2», на базе якога дзейнічае адзіны ў Расеі завод у вытворчасці звадкаванага газу (СПГ) магутнасцю 10 млн т на год. У Shell у Sakhalin Energy (аператар праекта) - 27,5%, тады як у «Газпрома» кантроль.

Shell даўно дамагаецца будаўніцтва яшчэ адной чаргі завода, піша выданне. Але бакі дагэтуль не маглі вызначыць для гэтага рэсурсную базу.

На Пецярбуржскім форуме яны дамовіліся, што будуць выкарыстоўвацца рэсурсы праекта «Сахалін-3», які належыць «Газпрому». Праект уключае ў сябе тры радовішчы з агульнымі запасамі амаль 750 млрд куб. м газу і больш за 90 т кандэнсату. Найбольшыя запасы засяроджаныя на Паўднёва-Кірынскім радовішчы.

Перш «Газпром» разлічваў купляць газ для пашырэння завода «Сахалін-2» з праекта Exxon і «Раснафты» «Сахалін-1». Але бакі не змаглі дамовіцца аб кошце, а цяпер «Раснафта» і Exxon хочуць пабудаваць свой завод СПГ.

Акрамя пашырэння СПГ- завода на Сахаліне Shell таксама ўвойдзе ў кансорцыум у будаўніцтве двух новых нітак «Паўночнай плыні». «Газпром» таксама запрашае Shell стаць яго першым партнёрам у праекце «Балтыйскі СПГ».

Што «Газпром» можа атрымаць наўзамен, не паведамлялася. Але ў чэрвені Мілер адзначаў, што патэнцыял Shell, у тым ліку з пункту гледжання абмену актывамі, значна пашырыцца пасля куплі BG Group. У сярэдзіне ліпеня Shell таксама абвясціла, што набудзе ў Morgan Stanley партфель газавых і энэргетычных актываў у Еўропе.

Акрамя таго, яшчэ ў красавіку 2013 «Газпром» і Shell падпісалі мемарандум аб супольным асваенні арктычнага шэльфа Расеі і глыбакаводнага шэльфа за мяжой. Тады гаворка ішла пра тое, што Shell атрымае па 33,3% у праектах па распрацоўцы Паўночна-Врангелеўскага ўчастка ў Чукоцкім моры і Паўночна-Заходняга ўчастка ў Пячорскім моры, а таксама возьме на сябе ўсе выдаткі на геолагавыведку. «Газпром» жа мог атрымаць аналагічную долю ў праекце Shell па геолагаразведцы на глыбакаводным шэльфе ПАР.

Пасля куплі BG Group у Shell магутны СПГ-бізнэс. Пры гэтым Shell імкнецца павялічыць у сваім партфелі долю расейскага СПГ не толькі за кошт «Газпрома». У пачатку чэрвеня кампанія ўклала 20-гадовы кантракт з «НОВАТЭК» на куплю 0,9 млн т СПГ на год з «Ямал СПГ».

Як вядома, у мінулым годзе Еўразвяз увёў супраць Расеі эканамічныя санкцыі праз агрэсію РФ ва Украіне. Санкцыі тычацца ў тым ліку і нафтагазавага сектара. І пакуль СМІ пішуць аб магчымым уваходжанні Shell у супольны праект з «Газпромам», раней стала вядома аб тым, што французская Total выйшла з супольнага праекта з «Газпромам».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках