25 красавiка 2024, Чацвер, 1:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь просіць у Расеі $3 мільярды

21
Беларусь просіць у Расеі $3 мільярды

Беларусь разлічвае атрымаць у Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця крэдыт сумай $3 млрд для рэалізацыі новай стабілізацыйнай праграмы.

З такой заявай выступіў кіраўнік Нацбанку краіны Павел Калавур, паведамляе ТАСС.

«Заяўка першапачаткова была на $3 млрд, але гэта быў парогавы ўзровень, які быў бы задаволены. Канкрэтныя лічбы будуць залежаць ад шматлікіх фактараў, у першую чаргу ад магчымасці самога фонду», - растлумачыў ён, адзначыўшы, што перамовы аб умовах выдачы пазыкі прадаўжаюцца.

«У нас няма нейкіх рознагалоссяў у манетарнай і валютнай палітыцы з экспэртамі фонду, пытанні застаюцца ў той частцы, каб лепш зразумець адзін аднаго ў структурных пераўтварэннях», - заявіў Калавур.

З ягоных слоў, праз тое, што ў краіне на гэты момант не вызначаныя параметры развіцця эканомікі на найбліжэйшыя пяць гадоў, уладам праблематычна канкрэтызаваць праграму рэформаў.

Нагадаем, што раней пра тое, што Беларусь папрасіла ў Расеі крэдыт сумай $3 млрд, журналістам паведамляў міністр фінансаў РФ Антон Сілуанаў.

Еўразійскі фонд стабілізацыі і развіцця - былы Антыкрызісны фонд ЕўрАзЭС. Сумарны ўнёсак дзяржаў-удзельніц у ім складае 8,513 мільярда даляраў ЗША, з іх 7,5 млрд - ад Расеі.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках