Пятро Парашэнка падпісаў закон аб нацыянальнай паліцыі Украіны
- 4.08.2015, 16:12
- 13,241
Прэзідэнт Украіны падпісаў закон аб нацыянальнай паліцыі, якая заменіць існую міліцыю.
Аб гэтым паведамляецца ў «Твітэры» Пятра Парашэнкі.
Підписав Закон про поліцію
#НоваПоліція pic.twitter.com/RNPIxl2Msf
— Петро Порошенко (@poroshenko) 4 августа 2015
Вярхоўная Рада прыняла закон аб паліцыі 2 ліпеня. У дакуменце, прынамсі, гаворыцца, што паліцыя ахоўвае правы і свабоды чалавека, змагаецца са злачыннасцю і падтрымлівае грамадскую бяспеку.
Паліцыя, як прадугледжана ў законе, увойдзе ў структуру міністэрства ўнутраных спраў Украіны. Першая змена патрульнай паліцыі Кіева прыступіла да выканання сваіх абавязкаў у пачатку ліпеня, пасля прыняцця закона Радай.
Пятро Парашэнка назваў стварэнне патрульнай паліцыі адной з самых маштабных рэформаў ва Украіне. У складзе Нацыянальнай паліцыі, акрамя патрульнай, будуць функцыянаваць падраздзяленні крымінальнай і спецыяльнай паліцыі, паліцыя аховы і паліцыя асаблівага прызначэння.