3 траўня 2024, Пятніца, 4:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Канцэрт Вітаса ў Менску скасаваны

10
Канцэрт Вітаса ў Менску скасаваны

Выступленне расейскага спевака Вітаса, запланаванае ў канцэртнай зале «Прайм Хол» у Менску на 27 жніўня, не адбудзецца.

Як паведамляе tut.by, арганізатары адмовіліся каментаваць прычыну скасавання канцэрту.

«Ніякіх падрабязнасцяў паведаміць не можам. На гэты момант ніхто такой інфармацыяй не валодае», - сказалі ў кампаніі ЧКУП «До Мажор».

Вітас павінен быў прыехаць у Менск з новай аўтарскай праграмай «Гісторыя маёй любові. 15 гадоў з вамі», прэм'ера якой адбылася ў Маскве ў вялікай зале «Крокус Сіці Хол».

Вярнуць грошы за набытыя квіткі можна:

27 жніўня з 18.00 да 20.00 у канцэртнай зале «Prime Hall» (пр-т Пераможцаў, 65, 4 паверх);

28 і 31 жніўня з 11.00 да 18.00 па адрасе: зав. Інструментальны, 6, оф. 214.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках