2 траўня 2024, Чацвер, 21:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея гатовая пашырыць харчовае эмбарга на новыя краіны

1
Расея гатовая пашырыць харчовае эмбарга на новыя краіны

Масква прапрацоўвае пытанне пашырэння харчовага эмбарга на новыя краіны.

Пра гэта прэм'ер-міністр РФ Дзмітрый Мядзведзеў сказаў на пасяджэнні расейскага ўрада, паведамляе УНІАН.

«Мяркуючы з інфармацыі, якую мы маем, цэлы шэраг краін, у дачыненні да якіх гэтыя санкцыі не распаўсюджваліся, ужылі захады ў адказ. Паводле заяў прадстаўнікоў Еўразвязу, ва ўсякім выпадку, калі судзіць. Трэба прапрацаваць гэтае пытанне і ў выпадку, калі сапраўды такія пастановы прынятыя, падрыхтаваць зварот да прэзідэнта аб дапаўненні ўказа дадатковай колькасцю краін, якія такія пастановы ў дачыненні да Расейскай Федэрацыі падтрымліваюць», - сказаў Мядзведзеў.

Ён адзначыў, што гаворка ідзе пра краіны, якія раней не падтрымлівалі санкцыі супраць Расеі, і, адпаведна, на якія не распаўсюджваліся захады ў адказ РФ.

«Прасіў бы Міністэрства сельскай гаспадаркі і апарат ураду гэтае пытанне праясніць канчаткова і ў выпадку неабходнасці падрыхтаваць зварот урада аб змене ў тыя акты, якія мы прымалі, і прапановы для дапаўнення ўказа прэзідэнта», - падкрэсліў Мядзведзеў.

Нагадаем, 29 ліпеня сайт Еўразвязу паведаміў, што Чарнагорыя, Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія і Украіна падтрымалі падоўжаныя эканамічныя санкцыі Еўразвязу ў дачыненні да Расеі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках