3 траўня 2024, Пятніца, 6:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

NATO скароціць колькасць патрульных самалётаў у Прыбалтыцы

NATO скароціць колькасць патрульных самалётаў у Прыбалтыцы

Гэтай восенню NATO скароціць паветраную місію ў Прыбалтыцы з 16 да васьмі самалётаў.

Пра гэта паведамляе The Guardian са спасылкай на кіраўніка прэс-службы Вярхоўнага галоўнакамандавання Аб'яднаных узброеных сіл NATO ў Еўропе падпалкоўніка Джэя Джанзона, піша РБК.

Прадстаўнік альянсу заявіў выданню, што названае скарачэнне адпавядае маштабу пастаўленай задачы.

Загадчыца аддзела NATO і Еўразвязу Міністэрства абароны Эстоніі Лійз Мурэ заявіла парталу DELFI, што ў NATO не прымалі ніякіх пастаноў аб скарачэнні паветранай місіі NATO ў Прыбалтыцы. Яна адзначыла, што апошні раз пастанова аб узмацненні патрулявання была пацверджаная на чэрвеньскай сустрэчы міністраў абароны краін альянсу ў Брусэлі.

Латвія, Эстонія і Літва далучыліся да NATO ў 2004 годзе. Ніводная з гэтых краін не мела ўласных знішчальнікаў, таму было пастаноўлена, што іх партнёры па альянсу будуць ахоўваць іх паветраную прастору.

Да пачатку крызісу на Украіне патруляванне на ратацыйнай аснове ажыццяўлялі чатыры самалёты адной з краін NATO. Затым гэтая колькасць была павялічаная да 16.

NATO абвінавачвае Расею ў павелічэнні паветранай актыўнасці ля межаў сябраў альянсу. Між іншым, расейскіх лётчыкаў папракаюць у тым, што яны не ўключаюць транспандэраў, якія дазваляюць іх ідэнтыфікаваць, што стварае пагрозу грамадзянскаму паветранаму паведамленню. У Маскве сцвярджаюць, што расейскі бок выконвае ўсе правілы палётаў у міжнароднай паветранай прасторы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках