3 траўня 2024, Пятніца, 3:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За пакінутых дзяцей у аўтамабілі ў Беластоку дадуць штраф 500 злотых

За пакінутых дзяцей у аўтамабілі ў Беластоку дадуць штраф 500 злотых

У сувязі з надыходам моцнай спёкі польская паліцыя нагадвае пра дрэнныя прыклады паводзін турыстаў у Беластоку.

Гасцей Беластока папярэджваюць, што будуць караць адразу без папярэджання максімальным штрафам 500 злотых, турыстаў, якія пакідаюць сваіх дзяцей у самаходах, нават з прыадчыненым вокнамі і нават у цені, паведамляе Euroby.info.

Прычына такой пільнай увагі менавіта да турыстаў стаў шэраг выпадкаў, што адбыліся ў гарачую пару мінулага сезону. Тады неаднаразова грамадзяне з Беларусі адпраўляючыся на закупы ў крамы Беластока, пакідалі дзяцей у самаходах. У адным з выпадкаў ледзь не адбылася бяда. Звычайна беларусы тлумачаць такія ўчынкі так: даць дзецям адпачыць, пакуль яны самі вельмі хутка прабягуць па крамах і купяць, што трэба.

Але нават у цені ў самаходзе за кошт закрытай прасторы рэальна тэмпература значна вышэйшая, чым на вольным паветры.

Паводле прагнозаў спякота будзе прыблізна да сярэдзіны жніўня.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках