2 траўня 2024, Чацвер, 0:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Лукойл» атрымаў крэдыт ЕБРР на здабычу газу ў Шах-Дэнізе

«Лукойл» атрымаў крэдыт ЕБРР на здабычу газу ў Шах-Дэнізе

Сродкі прызначаныя для крэдытавання 10% кампаніі ў азербайджанскім праекце.

Еўрапейскі банк рэканструкцыі І развіцця (ЕБРР) ухваліў выдачу крэдыту на суму 500 млн даляраў расейскай нафтавай кампаніі "Лукойл" для ўдзелу ў распрацоўцы газавага радовішча Шах-Дэніз у Азербайджане, са спасылкай на ЕБРР паведамляе Reuters.

Гэта палова ад агульнае сумы крэдыту, выдадзенага "Лукойлу" з боку ЕБРР І Азіяцкага банка развіцця (АБР), перадае расейская служба BBC.

Сродкі прызначаныя для крэдытавання 10% кампаніі ў азербайджанскім праекце.

Раней ЕБРР выдаў 380 млн даляраў "дачцэ" кампаніі Lukoil Overseas Shah Deniz Ltd.

Шах-Дэніз - найвялікшае радовішча газу ў Азербайджане. Яго запасы ацэньваюцца на 1,2 трлн кубаметраў газу.

Здабычу вядуць брытанская BP, дзяржаўная энэргетычная кампанія Азербайджана SOCAR ды іншыя.

Праект разглядаецца як альтэрнатыўная крыніца паставак газу ў Еўропу, якая імкнецца знізіць энергетычную залежнасць ад Расеі, адзначае Reuters.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках