Анджэй Дуда выступіў за стварэнне балта-чарнаморскага блока дзяржаў
22- 5.08.2015, 22:39
- 28,150

Новаабраны прэзідэнт Польшчы падтрымаў ідэю стварэння блока дзяржаў ад Балтыйскага да Чорнага мора.
Пра гэта паведамляе Polskie radio.
«Я абдумваю ідэю стварэння партнёрскага блока дзяржаў ад Балтыйскага да Чорнага і Адрыятычнага мораў, - заявіў у размове для Polska Agencja Prasowa Анджэй Дуда. - Дзяржава моцная тады, калі яе атачаюць хаўруснікі - гэта таксама элемент павелічэння сілы».
Кажучы пра ўзаемаадносіны з краінамі Цэнтральна-Усходняй Еўропы, палітык сказаў, што польская ўлада «клапоціцца аб тым, каб яны аднаўляліся і станавіліся лепшымі там, дзе цяпер яны складаныя».
«Гэта вялікая задача, якая стаіць перад намі, я хацеў бы прыняць у гэтым актыўны ўдзел. Кажу «перад намі», я разумею, якім з'яўляецца становішча прэзідэнта Польшчы. Я ўсведамляю, што ў міжнародных пытаннях прэзідэнт з'яўляецца абавязаным канстытуцыйна супрацоўнічаць з урадам», - адзначыў Дуда.
«Вельмі разлічваю на такое супрацоўніцтва і са свайго боку прапаную актыўны ўдзел шляхам правядзення сустрэч з кіраўнікамі дзяржаў Цэнтральна-Усходняй Еўропы. Ужо цяпер ёсць сігналы ад кіраўнікоў дзяржаў рэгіёну, якія сведчыць аб ахвоце правядзення сустрэч і перамоваў», - перакананы новаабраны прэзідэнт.
Нагадаем, Дуда таксама мяркуе, што яго краіна і іншыя суседзі Украіны павінны быць ўцягнутыя ў працэс перамоваў што да ваеннага канфлікту ў Данбасе.
Нагадаем, з ідэяй стварэння блока дзяржаў паміж Балтыйскім і Чорным морам яшчэ ў пачатку 90-ых гадоў выступала беларуская апазіцыя. Прыход да ўлады Аляксандра Лукашэнкі сарваў гэтыя планы.