29 сакавiка 2024, Пятніца, 0:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Даляр у Беларусі паставіў новы рэкорд - больш за 15 700 рублёў

43
Даляр у Беларусі паставіў новы рэкорд - больш за 15 700 рублёў
Фота: Reuters

За паўмесяца дэвальвацыя беларускай валюты ў дачыненні да даляра склала 4%.

На валютных таргах у чацвер 6 жніўня курс даляра вырас на 141 рубель або 0,91% да 15707 рублёў. Курс еўра вырас на 194 рублі або 1,14% да 17119 рублёў. Курс расейскага рубля знізіўся на 2,25 рубля або 0,91% да 246,12 рубля.

Даляр стабільна даражэе ў Беларусі з 24 ліпеня. Не было ніводнага дня, каб амерыканская валюта патаннела. У выніку афіцыйны курс падняўся з 15108 да 15707 беларускіх рублёў, дзень за днём абнаўляючы гістарычны максімум. За гэтыя паўмесяца дэвальвацыя склала 4%, піша «Наша Нiва».

Еўра за гэты час падаражэў з 16616 да 17119 рублёў (дэвальвацыя - 6,5%).

Паслабленне беларускага рубля звязана з рэзкім падзеннем расейскай валюты. Напярэдадні сусветныя кошты нафты працягнулі падзенне. Кошт нафты маркі Brent у сераду апусціўся да адзнакі $49,08 за барэль.

Здабыча нафты краінамі АПЕК у ліпені дасягнула максімальнага месячнага ўзроўню за апошнія некалькі гадоў, і аб'ём можа павялічыцца, калі Іран выканае свой план нарошчвання здабычы на 500 тысяч барэляў пасля зняцця санкцый.

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках