26 красавiка 2024, Пятніца, 8:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кантрабандную прадукцыю ў Беларусі можна легалізаваць за $5000

15
Кантрабандную прадукцыю ў Беларусі можна легалізаваць за $5000

Гендырэктар расейскай лагістычнай кампаніі распавёў, як польскія яблыкі ператвараюцца ў аргентынскія, а канадскія крэветкі становяцца бангладэшскімі.

Беларусь, Казахстан і краіны Балтыі дапамагаюць краінам Захаду танна абыходзіць расейскае харчовае эмбарга, паведамляе forbes.ru.

Пра гэта распавёў гендырэктар пецярбургскага «Расейскага лагістычнага правайдэра» Руслан Кіс. Паводле ягоных слоў, каля 40-50% тавараў з санкцыйнага спісу трапляюць у Расею праз Беларусь і Казахстан. Кантролю за выкананнем контрасанкцый няма.

«Яшчэ істотная частка (забароненага імпарту) у краінах Балтыі з іспанскага, нямецкага, італьянскага і г.д. ператвараецца ў егіпецкі, пакістанскі, сербскі і г.д.», - адзначае ён.

Змена маркіроўкі на забароненых таварах пастаўлена на паток і абыходзіцца імпарцёрам нядорага, кажа бізнесмен. Паводле ягоных слоў, неабходны пакет дакументаў на партыю забароненай садавіны ці гародніны ў Беларусі каштуе $5000.

«За 300000 (расейскіх рублёў) праз некалькі гадзін польскія яблыкі стануць у вас хоць сербскімі, хоць аргентынскімі або ізраільскімі. У Клайпедзе канадскія крэветкі за €5000 стануць бангладэшскімі. І ўсе дакументы будуць як бы арыгінальныя - фіта і ветэрынарныя сертыфікаты будуць на паперы з вадзянымі знакамі», - кажа Руслан Кіс.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках