24 красавiка 2024, Серада, 20:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія бізнэсоўцы бягуць у Літву

12

З кожным годам колькасць фірмаў, якія пераехалі з Беларусі ў Літву, павялічваецца.

Непрадказальная эканамічная сітуацыя ў Беларусі, Расеі і Украіне прымушае бізнэсоўцаў шукаць ціхую гавань для сваіх грошай і ідэй у краінах Захаду. Летась літоўскія органы міграцыі выдалі грамадзянам гэтых краін амаль 15 тысяч відаў на жыхарства. У большасці выпадкаў замежнікі просяць дазволу жыць у Літве, каб працаваць. Кіраўніца кансалтынгавай кампаніі Святлана Кандратовіч адзначае, што гэта выдатная стартавая пляцоўка для выхаду на заходнія рынкі, паведамляе тэлеканал «Белсат».

Летась Літва заняла 28-е месца ў сусветным рэйтынгу канкурэнтаздольнасці ад IMD. Не спыняе бізнэс нават тое, што фірма замежніка павінна валодаць мінімальным капіталам €14 тыс. І наняць трох літоўскіх грамадзян. У Літву пераязджаюць кампаніі аптовага гандлю, вытворчыя, лагістычныя фірмы.

Знаходзяць сябе ў Балтыі і стартапы. Дэвелапер Раман Уласаў пачынаў распрацоўваць гульні ў Менску, аднак студыю Jet Cat Games разам з трыма аднадумцамі заснаваў менавіта ў Вільні. Маладыя хлопцы засяродзіліся на папулярных цяпер тактычных онлайн-гульнях і стварылі праект Heliborne - гелікоптэрную стратэгію.

Менавіта Jet Cat Games першыя заваявалі інвестыцыі фонду Practica Capital на €100 тыс.

Толькі за паўтара года ў Літву перабраліся не менш за 10 кампутарных студый з Беларусі, Расеі і Украіны. У Літве рады бачыць людзей з цікавымі задумкамі, бо гэта прыносіць плынь фінансаў і здаровую канкурэнцыю. У той жа час наша краіна праз адсутнасць спрыяльных умоў штогод губляе дзесяткі карысных кадраў для сваёй эканомікі.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках