28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эмблему Алімпіяды ў Токіо заменяць праз абвінавачванне ў плагіяце

2
Эмблему Алімпіяды ў Токіо заменяць праз абвінавачванне ў плагіяце
Эмблемай АГ-2020 У Токіо
ФОТА: YUYA SHINO/REUTERS

Арганізацыйны камітэт Алімпійскіх гульняў 2020 наважыў адмовіцца ад выкарыстання эмблемы спаборніцтваў, распрацаванай японскім дызайнерам Кэндзіра Сана.

Пастанова аб гэтым прынятая праз абвінавачванні ў плагіяце, паведамляе Lenta.ru са спасылкай на NHK.

Найбліжэйшым часам аргкамітэт правядзе экстраннае пасяджэнне, на якім будзе прынятая пастанова што да працэдуры выбараў новага лагатыпа спаборніцтваў.

Бельгійскі дызайнер Аліўе Дэбі сёлета ў ліпені заявіў пра падабенства распрацаванай Сана эмблемы з лагатыпам, прыдуманым ім для тэатра ў Льежы два гады таму.

Афіцыйная прэзентацыя сімволікі летніх Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульняў у Токіо адбылася 24 ліпеня. Эмблемай Алімпіяды была абраная літара «Т», складзеная з геаметрычных фігур чорнага, чырвонага, залатога і шэрага колеру на белым фоне. Лагатыпам Паралімпіяды стаў размешчаны вертыкальна знак роўнасці.

Алімпійскія гульні 2020 пройдуць у сталіцы Японіі з 24 ліпеня да 9 жніўня, Паралімпійскія - з 25 жніўня да 6 верасня.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках