20 красавiка 2024, Субота, 11:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тэракт пад Радай: у лякарні памёр трэці нацгвардзеец

2
Тэракт пад Радай: у лякарні памёр трэці нацгвардзеец

Паранены баец Нацыянальнай гвардыі Украіны памёр ад аскепкавага ранення галаўнога мозгу.

Гэта ўжо трэцяя ахвяра ўчорашняга выбуху пад Радай, піша liga.net.

У Аляксандраўскай лякарні Кіева ад атрыманых учора раненняў памёр трэці пацярпелы ад выбуху баявой гранаты пад сценамі Вярхоўнай Рады. Такія звесткі апублікавала ў сябе ў "Фэйсбуку" народны дэпутат Украіны Вольга Багамолец.

"У Аляксандраўскай лякарні памёр яшчэ адзін, ужо трэці паранены ўчора пад Вярхоўнай Радай", - сказана ў паведамленні.

Згодна з апублікаванай інфармацыі, загінулы - выхадзец Херсонскай вобласці 1995 года нараджэння, - атрымаў несумяшчальныя з жыццём аскепкавыя раненні галаўнога мозгу.

Некалькі гадзін таму стала вядома, што ад атрыманых раненняў сканаў другі вайсковец - Дзмітрый Сласцікаў з Жоўтых Вод Днепрапятроўскай вобласці. Учора ад аскепкавага ранення ў сэрца памёр 24-гадовы вайсковец тэрміновай службы Нацгвардыі Ігар Дзебрын.

Нагадаем, пасля прыняцця ў першым чытанні прэзідэнцкага праекта закона аб унясенні змяненняў у Канстытуцыю ў частцы дэцэнтралізацыі пад Радай пачаліся сутыкненні. Затым адбыўся выбух баявой гранаты, з прычыны чаго пацярпеў 141 чалавек, пераважна нацгвардзейцы.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках