16 чэрвеня 2024, Нядзеля, 6:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Ашчадбанк» Расеі: Увосень беларусаў чакае рост коштаў

21
«Ашчадбанк» Расеі: Увосень беларусаў чакае рост коштаў

Аналітыкі расейскага «Ашчадбанка» прагназуюць паскарэнне тэмпаў росту спажывецкіх коштаў у Беларусі ў восеньскія месяцы.

Як адзначаецца ў новым аглядзе Цэнтра макраэканамічных даследаванняў «Ашчадбанка», запаволенне інфляцыі летам - сезонны фактар, паведамляе БелаПАН.

«Асноўнай прычынай нізкіх тэмпаў росту спажывецкіх коштаў застаецца сезоннае зніжэнне коштаў садавіны і гародніны (на 6,6% і 28,3% адпаведна)», - тлумачаць аналітыкі.

Аднак ужо ў кастрычніку сітуацыя з дынамікай спажывецкіх коштаў у Беларусі прынцыпова зменіцца, прагназуюць яны. «Ужо ў наступным месяцы мы чакаем некаторай змены сітуацыі праз значнае паслабленне беларускага рубля ў жніўні-верасні. За апошнія паўтара месяца беларуская валюта страціла 15%, што не можа не адбіцца на росце імпартных коштаў», - адзначаюць аўтары агляду.

Пры гэтым яны ўдакладняюць, што эфект пераносу курсавых змяненняў на дынаміку коштаў «будзе ў значнай меры аслаблены працяглым сцісканнем унутранага попыту» ў Беларусі.

У студзені-жніўні інфляцыя ў Беларусі склала 7,8%, у тым ліку ў жніўні спажывецкія кошты ў краіне выраслі на 0,2%.

Нацбанк прагназуе, што паводле вынікаў 2015 інфляцыя ў Беларусі складзе каля 18%. «Мы мяркуем, што можна чакаць інфляцыю не вышэйшую за гэты ўзровень», - мяркуе Павел Калавур.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках